Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:00 ]  Кучма выступае за моцную парлямэнцкую бальшыню


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сёньня падкрэсьліў важнасьць сфармаваньня моцнай і стабільнай парлямэнцкай бальшыні. Кучма заявіў, што яго не хвалюе, ці ў гэтую бальшыню ўвойдзе прапрэзыдэнцкі блёк. Пасьля канчатковага сфармаваньня парлямэнту Кучма абяцае правесьці абнаўленьне ўраду. Ён назваў нядаўна абраных дэпутатаў «сьпелымі палітыкамі». У выніку парлямэнцкіх выбараў 31 сакавіка два суперныя блёкі ­ Кучмаў «За адзіную Ўкраіну» і «Наша Ўкраіна» Віктара Юшчанкі ­ заваявалі прыблізна аднолькавую колькасьць дэпутацкіх месцах.
XS
SM
MD
LG