Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:59 ]  Урад Югаславіі ня будзе зважаць на самагубцаў


АНКАРА. Міністар замежных справаў Югаславіі Горан Сьвіланавіч заявіў, што спробы падазраваных у ваенных злачынствах скончыць жыцьцё самагубствам не паўплываюць па пастанову ўраду аб перадачы іх трыбуналу ААН. Былы міністар унутраных справаў Сэрбіі і падазраваны ў ваенных злачынствах Влайка Стаількавіч учора праз гадзіну пасьля таго, як парлямэнт Сэрбіі ўхваліў закон аб выдачы падазраваных, на знак пратэсту застрэліўся. Сьвіланавіч, які знаходзіцца зь візытам у Турцыі, назваў гэты выпадак «трагічным інцыдэнтам», які аднак не паўплывае на выкананьне закону.
XS
SM
MD
LG