Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:55 ]  Бізнэсовец узначаліць пераходны ўрад Вэнэсуэлы


КАРАКАС. Кіраўнік Асацыяцыі вэнэсуэльскіх бізнэсоўцаў абвясьціў, што ён узначаліць пераходны ўрад Вэнэсуэлы, пасьля таго, як прэзыдэнт Хуга Чавэс сёньня падаў у адстаўку. Лідэр бізнэсоўцаў Пэдра Кармона сказаў, што прадстаўнікі вэнэсуэльскага грамадзтва і вайскоўцы папрасілі яго ўзначаліць пераходны ўрад да моманту правядзеньня свабодных выбараў. Кармона таксама абвясьціў аб спыненьні ўсеагульнага страйку, скліканага на гэтым тыдні на знак пратэсту супраць прэзыдэнта Чавэса. Вайсковае кіраўніцтва краіны паведаміла, што пасьля адстаўкі Чавэс быў дастаўлены ў галоўны штаб войска ў Каракасе, дзе ён будзе ўзяты пад арышт. Да адстаўкі Чавэса змусілі вайскоўцы пасьля таго, як 11 чалавек былі забітыя ў антыўрадавых пратэстах.
XS
SM
MD
LG