Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:54 ]  Кофі Анан патрабуе паважаць правы чалавека


ЖЭНЭВА. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан сёньня заклікаў ізраільскае і палестынскае кіраўніцтва ставіцца з павагай да правоў чалавека. Выступаючы ў Жэнэве на штогадовым паседжаньні Камісіі ААН у пытаньнях правоў чалавека, Анан заявіў, што сытуацыя на Блізкім Усходзе ўяўляе сабою «абразу для сумленьня чалавецтва». Паводле Анана, ААН ня можа сабе дазволіць заставацца нэўтральнай ва ўмовах абуральнай непавагі да правоў чалавека. Кофі Анан заклікаў да неадкладнай дасылкі ў рэгіён міжнародных сілаў.
XS
SM
MD
LG