Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:27 ]  У Мадрыдзе прайшлі перамовы Паўэла і Іванова


МАДРЫД. Падчас сёньняшніх перамоваў між дзяржсакратаром ЗША Паўэлам і расейскім міністрам замежных справаў Івановым не было дасягнута істотнага прагрэсу ў справе пагадненьня пра скарачэньне ядзерных узбраеньняў. Міністар Іваноў паведаміў, што ў траўні ў Вашынгтоне працягне перамовы на гэты конт з Паўэлам. Масква настойвае на зьнішчэньні ядзерных зарадаў, ЗША маюць намер складаваць частку баегаловак, зьнятых з ракетаў. Чакаецца, што згода ўсё ж будзе дасягнутая да візыту прэзыдэнта Буша ў Расею, які адбудзецца ў канцы траўня.
XS
SM
MD
LG