Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:45 ]  Эўрапарлямэнт правёў слуханьні наконт чачэнскай сытуацыі


СТРАСБУР. Сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце ўпершыню адбыліся слуханьні ў справе сытуацыі ў Чачэніі. Міністар эўрапейскіх справаў Гішпаніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, Рамон дэ Мігель, выступаючы перад дэпутатамі заявіў, што Эўразьвяз занепакоены парушэньнямі правоў чалавека ў Чачэніі і ўжываньнем вайсковай сілы супраць цывільнага жыхарства. Паводле Мігеля, барацьба з тэрарызмам ня можа быць падставай для парушэньня законнасьці і правоў чалавека. Бальшыня ўдзельнікаў абмеркаваньня выступіла з рэзкай крытыкай Расеі і запатрабавала неадкладна спыніць этнічныя чысткі, генацыд і забойствы цывільных жыхароў краю.
XS
SM
MD
LG