Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:46 ]  Колькасьць сьмяротных пакараньняў у сьвеце падвоілася


(Лёндан) Праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя паведаміла сёньня, што колькасьць сьмяротных пакараньняў у сьвеце ў 2001 падвоілася ў параўнаньні з папярэднім годам. Гэтая арганізацыя зьвярнулася да Камісіі ААН па правох чалавека з патрабаваньнем абвесьціць усеагульны мараторы на сьмяротнае пакараньне падчас сваёй сэсіі ў Жэневе. Паводле Міжнароднай амністыі, летась былі пакараныя сьмерцяй найменей 3048 чалавек. Яшчэ 5 265 чалавек былі асуджаныя судом на пакараньне сьмерцяй у 68-і краінах сьвету. Сярод іх – Беларусь
XS
SM
MD
LG