Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:24 ]  Міністэрства абароны Афганістану абвінаваціла фундаменталістаў у замаху на міністра


(Кабул) Міністэрства абароны Афганістану заявіла, што ва ўчорашняй спробе замаху на міністра абароны Махамада Фахіма падазраюцца, найперш, байцы фундамэнталісцкай партыі Хезб-і-Іслямі. Начальнік штабу Афганістану Керамудын сказаў Радыё Свабода, што сьледства выявіла датычнасьць да замаху на Фахіма некалькіх сяброў Хезб-І -Іслямі, арыштаваных раней у гэтым месяцы. Іх мэтай, паводле Керамудына, было сарваць працэс палітычнай трансфармацыі Афганістану пад эгідай ААН, а таксама перашкодзіць вяртаньню экс-караля Захір-Шаха ў Афганістан пазьней на гэтым тыдні
XS
SM
MD
LG