Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:45 ]  Каралева-маці пахаваная ў Вэстмінстэрскім абацтве


(Лёндан) Дзясяткі тысячаў людзей узялі сёньня ўдзел у пахаваньні Каралевы-маці. Манаршыя асобы з каралеўстваў Эўропы таксама прысутнічалі на жалобнай цырымоніі. Даніну памяці ёй аддалі 2100 ганаровых гасьцей, сярод якіх – жонка прэзыдэнта ЗША Лаўра Буш, а таксама лідэры Аўстраліі, Канады і Новай Зэляндыі, якія ўваходзяць у Брытанскую Садружнасьць. Труну з целам каралевы-маці на шляху з будынку парлямэнту ў Вэстміністэрскае абацтва суправаджаў эскорт ірляндскіх гвардэйцаў і шатляндзкія валыншчыкі. У жалобнай працэсіі за труной ішлі прадстаўнікі брытанскай каралеўскай сям’і. Маці каралевы Эльжбеты была пахаваная побач са сваім мужам – каралём Георгам 6-м, які памёр у 1952-м годзе. Каралева-маці памёрла сёлета 30 сакавіка ва ўзросьце 101 год
XS
SM
MD
LG