Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:40 ]  Вяртаньне ўцекачоў у Афганістан прыпыненае


(Кабул) Прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў заявіў сёньня аб прыпыненьні адпраўкі на радзіму каля 40 тысячаў афганскіх уцекачоў. Паводле ягоных словаў, 14 тысячаў уцекачоў застаюцца на некалькіх сотнях грузавікоў на мяжы паміж пакістанскім горадам Торкхам і Джэлялабадам на ўсходзе Афганістану. Афганскія сяляне закідалі аўтамабільныя калёны камянямі на знак пратэсту супраць урадавай праграмы выкараненьня пасеваў маку. Яшчэ 20-25 тысячаў уцекачоў вымушаныя былі спыніць рух да афганскай мяжы, паколькі пакістанскія сяляне заблякавалі дапрогі. Яны пратэстуюць з-за таго, што пакістанскія ўлады адключылі іх паселішчы ад электраэнэргіі за нявыплату рахункаў
XS
SM
MD
LG