Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:53 ]  Арабскія лідэры не зьбіраюцца сустракацца з Шаронам


ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік Лігі Арабскіх Краінаў Амр Муса абсалютна выключыў магчымасьць таго, што арабскія лідэры пагодзяцца сустрэцца зь ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам. Шарон выказаў жаданьне абмеркаваць мірнае пагадненьне з «памяркоўнымі і адказнымі» арабскімі лідэрамі. Палестынская адміністрацыя адхіліла сёньня Шаронаву прапанову, цьвердзячы, што той спрабуе навязаць сваю волю арабскаму сьвету, «зьліквідаваўшы легітымнае кіраўніцтва палестынскага народу».
XS
SM
MD
LG