Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:04 ]  Папярэднія вынікі вугорскіх парлямэнцкіх выбараў


БУДАПЭШТ. Папярэднія вынікі вугорскіх парлямэнцкіх выбараў, абнародаваныя сёньня, паказваюць, што сацыялісты атрымалі невялікую перавагу перад кіроўнай правацэнтрысцкай кааліцыяй прэм’ер-міністра Віктара Орбана. Сацыялісты атрымалі каля 42% галасоў у першым туры выбараў, а ФІДЭС, Вугорская грамадзянская партыя спадара Орбана – 41%. Лідэр сацыялістычнае партыі Пэтэр Мэдэсь заявіў, што перакананы ў перамозе ягонай партыі ў другім туры парлямэнцкіх выбараў 21 красавіка. “Я ўпэўнены, што 21-га яшчэ больш людзей прагаласуе за нас, бо сёньня стала зразумела, што няма чаго баяцца”, – сказаў Мэдэсь. Вугорскія лібэралы – Свабодныя дэмакраты, якія прадэманстравалі гатовасьць стварыць кааліцыю з сацыялістамі, атрымалі ўчора трэцяе месца, набраўшы больш як 5% галасоў, чаго дастаткова для атрыманьня месцаў у парлямэнце. Экстрэмісцкая партыя “Справядлівасьць і жыцьцё” атрымала каля 4% галасоў, чаго не хапае для пераадоленьня бар’еру. Яўка выбарцаў – больш як 71%, найбольшая з канца камуністычнага кіраваньня.
XS
SM
MD
LG