Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:00 ]  Ключавая партыя ў югаслаўскай урадавай кааліцыі сёньня адрынула праект закону пра выдачу падазраваных у ваенных злачынствах трыбуналу ААН у Гаазе


ПАДГОРЫЦА. Кіраўнікі Сацыялістычнае партыі Чарнагорыі назвалі цяперашні праект закону непрымальным. Партыя заклікала зьмяніць праект такім чынам, каб дазволіць выдачу падазраваных толькі ў тым выпадку, калі яны ўжо асуджаныя гаагскім трыбуналам. ЗША ціснуць на ўлады Югаславіі, каб закон быў прыняты, і замарозілі 40 мільёнаў даляраў дапамогі Бялграду пасьля таго, як той ня здолеў прыняць закон да вызначанай Злучанымі Штатамі даты 31-га сакавіка. Югаслаўскі прэзыдэнт Ваіслаў Каштуніца заявіў, што заканадаўства мусіць быць прынятае яшчэ да перадачы любога з 15 падазраваных, якія могуць хавацца ў Сэрбіі. Партнэр чарнагорскае партыі ў кааліцыі – сэрбская партыя рэфарматараў ДОС – выступае за супрацоўніцта з трыбуналам ААН нават без унутранага заканадаўства, якое рэгулюе выдачу падазраваных.
XS
SM
MD
LG