Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:33 ]  Першы тур парлямэнцкіх выбараў у Вугоршчыне прайшоў пасьпяхова


БУДАПЭШТ. Першы тур парлямэнцкіх выбараў у Вугоршчыне пасьпяхова скончыўся сёньня пасьля таго, як больш чым палова зарэгістраваных выбршчыкаў прынялі ўдзел у галасаваньні. Прадстаўнікі цэнтральнай выбарчай камісіі краіны заявілі, што выбарчыя бюлетэні атрымалі каля 65 адсоткаў выбаршчыкаў, што прынамсі на 10 адсоткаў болей, чым на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах. Апытаньні грамадзкай думкі напярэдадні выбараў паказвалі, што перадвыбарчы альянс прэм’ер-міністра краіны Віктара Орбана, які аб’ядноўвае тры правацэнтрысцкія партыі, мае перавагу над сваімі галоўнымі апанэнтамі – сацыялістамі. Другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.
XS
SM
MD
LG