Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:26 ]  У Вугоршчыне адбыліся парлямэнцкія выбары


Назіральнікамі яны разглядаюцца як праверка стылю кіраўніцтва кансэрватыўнага прэм’ер-міністра караіны Віктара Орбана. Гэта чацьвертыя свабодныя выбары ў краіне з часу падзеньня там камунізму ў 1989 годзе, і, як мяркуецца, апошнія перад тым, як Вугоршчына стане членам пашыранага Эўрапейскага зьвязу. Апытаньні грамадзкай думкі напярэдадні выбараў паказваюць, што перадвыбарчы альянс Віктара Орбана, які аб’ядноўвае тры правацэнтрысцкія партыі, мае перавагу над сваімі галоўнымі апанэнтамі – сацыялістамі. Паведамляецца, што 9 адсоткаў з васьмі мільёнаў зарэгістраваных вугорскіх выбаршчыкаў узялі ўдзел у галасаваньні ў першыя дзьве гадзіны пасьля адкрыцьця выбарчых участкаў.
XS
SM
MD
LG