Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:25 ]  Прадстаўнік ваеннага камандаваньня Ізраілю заявіў, што 200 палестынцаў і 11 ізраільцаў былі забітыя за апошнія 10 дзён.


Ізраільская штодзённая газэта Хаарэц паведамляе, што кіраўнік штабу ізраільскай арміі Шауль Мафаз паведаміў таксама, што падчас вайсковай апэрацыі Ізраілю каля 1500 палестынцаў і 143-ры ізральца былі параненыя. Паводле ж паведамленьня ізраільскага радыё, за апошнія чатыры дні баёў у месьце Наблус на Заходнім Беразе Ярдану было забіта 30 палестынскіх баевікоў. Незалежных пацьверджаньняў гэтай інфармацыі пакуль няма, паколькі ізраільская армія абвесьціла гэтыя тэрыторыя ваеннай зонай. З-за гэтага журналісты і мэдыкі маюць цяжкасьці з доступам у зону баёў і дапамогай параненым.
XS
SM
MD
LG