Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:23 ]  У Лёндане працягваецца цырымонія разьвітаньня к каралевай-маці


У Лёндане ў Вэстмістэрскім палацы працягваецца цырымонія разьвітаньня к каралевай-маці, якая памёрла 30 сакавіка ва ўзросьце 101 год. Тысячы людзей праводзяць у чарзе па некалькі гадзінаў, каб аддаць даніну павагі нябожчыцы. Улады былі вымушаныя працягнуць час наведваньня палацу для публікі. Каралева Елізавета ІІ выказала падзяку ўсім, хто прыйшоў ушанаваць памяць яе маці. Хаўтуры адбудуцца ў аўторак 9 красавіка. На іх запрошаныя больш за дзьве тысячы чалавек. Каралева-маці будзе пахаваная ў Віндзоры побач са сваім мужам, каралём Георгам Шостым, які памёр 50 год таму.
XS
SM
MD
LG