Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:14 ]  У Югаславіі падрыхтаваны праект адмысловага закону пра супрацоўніцтва з гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД Як паведаміў міністар юстыцыі Югаславіі Сава Маркавіч, праект адмысловага закону пра супрацоўніцтва з міжнародным трыбуналам сёньня быў перададзены ўсім парляманцкім фракцыям, што складаюць урадавую кааліцыю. Заўтра ён будзе прыняты ці адхілены. Да апошняга часу супраць яго прыняцьця выступала сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі -- малодшы партнэр ува ўрадавай кааліцыі ў югаслаўскім парляманце. Прэзыдэнт Югаславіі Каштуніца выступіў супраць таго, каб да прыняцьця адпаведнага федэральнага закону гаагскаму трыбуналу выдавалісь асобы, падазраваныя ў ваеных злачынствах. Паколькі Югаславія пакуль адмаўляецца перадаваць у Гаагу падазраваных асобаў, Вашынгтон спыніў наданьне Бялграду чарговай порцыі дапамогі ў памеры 40 мільёнаў даляраў
XS
SM
MD
LG