Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:49 ]  Дзесяцігодьдзе пачатку баснійскай вайны


САРАЕВА Сёньня Босьнія адзначае сумную гадавіну – дзесяцігодьдзе пачатку баснійскай вайны. У выніку канфлікту, які доўжыўся тры гады, тысячы людзей загінулі, эканоміка краіны была разбураная. Сёньня ў Сараеве прайшлі жалобныя урачыстасьці, у якіх ўзяў удзел старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі. Продзі заклікаў басьнійцаў пакінуць у мінулым свае разыходжаньні. Ён заявіў, што зараз на зьмену праграмам наўпроставай дапамогі Босніі мусіць прайсьці праграма прыцягненьня ў гэтую краіну замежных інвэстыцыяў. Сёньня басьнійцы па ўсёй краіне наведвалі рэлігійныя службы і прыносілі кветкі на могілкі і помнікі, дзе ўшанаваныя ахвяры канфлікту.
XS
SM
MD
LG