Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:39 ]  Працягваецца наступ Ізраіля на Заходнім беразе


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія войскі забілі 6 актывістаў групоўкі Хамаз падчас апэрацыі ў горадзе Тубас на Заходнім беразе Ярдану. Сярод забітых, адзін з лідараў групоўкі, які быў арганізатарам апошняга тэракту, у выніку якога загінула 26 ізраільцаў. Ад учарашняга дня ў сутыкненьнях з ізраільскімі войскамі загінула прынамсі 20 палестынцаў. У Ліване ізраільскія войскі пры падтрымцы верталётаў абстралялі баявікоў Хамазу, якія напалі на ізраільскі пост. Лідар палестынцаў Ясір Арафат сустрэўся сёньня з амэрыканскім пасланьнікам на Блізкім Ўсходзе Энтоны Зінні. Ізраіль упершыню дазволіў замежнаму прадстаўніку наведаць Арафата, абложанага ў сваёй сядзібе ў Рамала. Хосэп Пікэ, міністр замежных справаў Гішпаніі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, сказаў, што Эўразьвяз будзе разглядаць ўвядзеньне санкцыяў супраць Ізраілю, калі той Тэль-Авіў ня спыніць напад на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG