Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:37 ]  У Пакістане пройдзе рэферэндум наконт працягненьня тэрміну паўнамоцтваў Мушарафу


ІСЛЯМАБАД Кіраўнік Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў сёньня, што ў пачатку траўня ў краіне пройдзе рэферэндум наконт працягненьня тэрміну ягоных паўнамоцтваў. Мушараф прыйшоў да ўлады ў выніку перавароту ў кастрычніку 1999 году, але потым пагадзіўся на працягу трох гадоў аднавіць у краіне дэмакратычныя працэдуры. Выступаючы па тэлебачаньні са зваротам да нацыі, Мушараф заявіў, што рэферэндум пакажа, наколькі папулярная ягоная палітыка і ці мае ён падтрымку ў насельніцва. Кіраўнік Пакістану заявіў, што ён не дазволіць Бэназір Бхута і Навазу Шарыфу – лідарам двух асноўных апазыцыйных партыяў --вярнуцца ў краіну і ўдзельнічаць у выбарах. У кастрычніку ў краіне павінны адбыцца парляманцкія выбары.
XS
SM
MD
LG