Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:36 ]  Ізраіль заявіў, што ваенная апэрацыя будзе працягнутая, негледзячы на заклік прэзыдэнта ЗША


ЕРУСАЛІМ Прэм’ер-міністр Ізраілю Арыель Шарон заявіў сёньня, што ваенная апэрацыя на Заходнім беразе Ярдану будзе працягнутая, негледзячы на заклік прэзыдэнта ЗША спыніць яе. Джордж Буш заклікаў Ізраіль спыніць наступ на палестынскія тэрыторыі і паведаміў, што накіроўвае Дзяржсакратара Коліна Паўэла на Блізкі Усход. Буш адзначыў, што палестынскі лідар Ясір Арафат не зрабіў усяго, што мог, каб спыніць гвалт. Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што Арафат не апраўдаў надзеяў палестыскага народа. Палестынцы віталі прапанову Буша аб вывадзе ізраільскіх войскаў, аднак адхілілі крытыку Прэзыдэнтам ЗША Ясіра Арафата. Сёньня прэм’ер-міністр Ізраілю Арыэль Шарон нарэшце дазволіў амэрыканскаму пасланьніку Энтані Зіні сустрэцца з Ясірам Арафатам, аднак адмовіў прадстаўнікам Эўразьвязу сустрэцца з палестынскім лідэрам. Міністр замежных справаў Гішпаніі Пікэ і каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Саляна прыбылі ў Тэль-Авів з мэтай схіліць Ізраіль і палестынцаў да спыненьня агню. Сёньня каля ста ізраільскіх танкаў увайшлі ў паселішча Наўруз на палестынскіх тэрыторыях, там ідуць жорсткія баі
XS
SM
MD
LG