Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:38 ]  Іран кажа, што ня трэба скарачаць пастаўкі нафты


МАСКВА Міністр замежных справаў Ірану Камаль Харазі заявіў сёньня ў Маскве, што краіны Пэрсідзкага заліву не павінны прадпрымаць аднабаковых крокаў ў справе скарачэньня паставак нафты ў Злучаныя Штаты ў якасьці ціску на Ізраіль. На ягоную думку, такі крок быў бы эфэктыўны толькі тады, калі б усе краіны –экспарцёры прынялі такое рашэньне калектыўна. Спыніць экспарт нафты ў Злучаныя Штаты заклікаў Ірак, аднак Саўдаўская Аравія пярэчыць гэтым плянам. Візыт іранскага міністра ў Маскву прысьвечаны пытаньням бясьпекі і падзелу Каспійскага мора. Заўтра Харазі сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Пуцінам
XS
SM
MD
LG