Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:19 ]  Парлямент Малдовы пазбавіў імунітэту лідэраў апазыцыі


КІШЫНЁЎ Парлямент Малдовы, у якім большасьць маюць камуністы, сёньня пазбавіў імунітэту лідэраў апазыцыйнай Хрысьціянскай Дэмакратычнай Партыі Юрыя Рошку і Штэфана Сэкэр’яну. Пазбаўленьне недатыкальныя адкрывае шлях да судовага працэсу над імі па абвінавачаньні ў арганізацыі незаконных дэманстрацыяў. Дэпутаты ад апазыцыі байкатавалі галасаваньне. Апазыцыя ў Малдове ужо трэці месяц запар праводзіць масавыя дэманстрацыі. Яе лідары заяўляюць, што мірныя пратэсты будуць працягвацца да поўнай адстаўкі камуністычных ўладаў
XS
SM
MD
LG