Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:24 ]  Звыш 100 ізраільскіх танкаў увайшлі сёньня ўвечары ў горад Наблус на Заходнім беразе Ярдану


ЕРУСАЛІМ Звыш 100 ізраільскіх танкаў увайшлі сёньня ўвечары ў горад Наблус на Заходнім беразе Ярдану, у горадзе ідзе бой. Раней сёньня ізраільскія танкі увайшлі таксама ў гарады Джэнін і Салфіт. Сама меней 20 палестынцаў былі забітыя, пасьля таго як ізраільскія войскі ўвайшлі ўчора ў Бэтлеэм і абвесьцілі гэты горад закрытаю ваенаю зонаю. Каля двухсот палестынцаў укрыліся ў Храме Раства Хрыстовага. Ізраільскія прадстаўнікі заяўляюць, што палестынцы вядуць агонь з храма, аднак войскам дадзены загад не страляць па хрысьціянскай сьвятыні. У Рамале па-ранейшаму блякаваны ў сваёй рэзыдэнцыі Палестынскі лідэр Ясір Арафат.
XS
SM
MD
LG