Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:20 ]  У сталіцы Малдовы працягваюцца акцыі пратэсту


КІШАНЁЎ У сталіцы Малдовы працягваюцца акцыі пратэсту. Маніфэстанты паставілі наметы каля будынку парляманту і рэзыдэнцыі прэзыдэнта і перакрылі галоўны праспэкт гораду. У акцыі ўдзельнічаюць прыкладна тры тысячы чалавек, пераважна моладзь. Сёньня ж апазыцыйная парляманцкая фракцыя “Альянс Брагіша” заблякавала працу парляманту. Яе лідэр Думітру Брагіш заявіў, што байкот працягнецца да таго часу, пакуль ня будзе скліканае адмысловае пасяджэньне з удзелам прэзыдэнта і ўраду для абмеркаваньня сытуацыі ў краіне. “Альянс Брагіша” выказаўся за адстаўку аднапартыйнага камуністычнага ураду і за стварэньне ўраду нацыянальнай згоды, у які б увайшлі розныя палітычныя сілы
XS
SM
MD
LG