Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:56 ]  Іран абураецца заявай міністра абароны ЗША


ТЭГЕРАН Умяшальніцтвам ува ўнутраныя справы Ірану назвалі ўчарашнюю заяву міністра абароны ЗША Дональда Рамсфэльда прадстаўнікі афіцыйнага Тэгерану. Рамсфэльд заявіў, што ў Іране падаўляюцца свабоды і што іранскі народ пазбаўлены правоў, якімі мае большасьць людзей у сьвеце. Амэрыканскі міністар выказаў спадзяваньне, што іранскі народ у рэшце рэшт зьменіць гэтыя умовы свайго існаваньня. Дональд Рамсфэльд таксама выказаў меркаванье, што некаторыя баевікі тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каеда” маглі знайсьці прытулак у Іране. Іран неаднаразова адхіляў абвінавачваньні з боку ЗША ў дачыненьні да тэрарызму
XS
SM
MD
LG