Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:18 ]  Ізраільскія войскі пашыраюць маштабы апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія войскі пашыраюць маштабы сваёй апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях. Сёньня ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Жэнін, у той жа час працягваюцца баі з палестынцамі ў Рамале. Палестынскія лідары заклікалі да надзвычайнай сустрэчы міністраў арабскіх краінаў, а Эўрапейскі зьвяз плянуе заўтра правесьці паседжаньне міністраў замежных справаў. Сёньня Эўразьвяз і Расея перасьцераглі Ізраіль ад памылкі ў барацьбе з тэрарызмам, якая можа выявіцца ў зьнішчэньні палестынскага лідара Ясіра Арафата. Пасьля сустрэчы ў Мадрыдзе міністры замежных справаў Расеі і Гішапаніі, заклікалі Ізраіль выканаць апошнюю рэзалюцыю ААН, якая патрабуе спыненьня вагню і вываду ізраільскага войска з палестынскіх тэрыторыяў
XS
SM
MD
LG