Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:11 ]  Буш і Пуцін гаварылі па тэлефоне


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнты Расеі і ЗША абмеркавалі сёньня па тэлефоне сытуацыю на Блізкім Усходзе і скарачэньне ядзерных узбраеньняў. Шын Маккормак, прэсавы сакратар Нацыянальнай Рады Бясьпекі ЗША, паведаміў, што Джордж Буш і Уладзімер Пуцін размаўлялі на працягу 15 хвілінаў. Маккормак сказаў, што два лідары адзначылі прагрэс у дачыненьнях паміж НАТО і Расеяй. Прэзыдэнты таксама абмеркавалі падрыхтоўку да візыту Буша ў Расею у канцы траўня, калі плянуецца падпісаць дамову аб значных скарачэньнях ядзерных узбраеньняў
XS
SM
MD
LG