Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Мэры Робінсан заклікала даслаць на палестынскія тэрыторыі назіральнікаў


ЖЭНЕВА Мэры Робінсан, старшыня ведамства ААН у справе правоў чалавека, сёньня заклікала найхутчэй даслаць на палестынскія тэрыторыі міжнародных назіральнікаў дзеля прадухіленьня далейшага гвалту і парушэньняў правоў чалавека. Падчас штогадовай сэсіі ААН у Жэневе, Робінсан заявіла, што назіральнікі павінны дзейнічаць як сродак стрымліваньня для нападаў з абодвух бакоў. Робінсан таксама рэкамендавала, каб ведамства ў справах правоў чалавека даслала місыю на Блізкі Ўсход, якая падрыхтуе даклад для ААН наконт сытуацыі з правамі чалавека.
XS
SM
MD
LG