Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:55 ]  У Малдове адбылася чарговая дэманстрацыя супраць камуністычнага ўраду


КІШЭНЁЎ. Сёньня ў Малдове адбылася чарговая дэманстрацыя супраць камуністычнага ўраду прэзыдэнта Владзіміра Вароніна. У акцыі ўзялі ўдзел прыблізна 10 тысячаў чалавек. Некаторыя навучальныя ўстановы прыпынілі заняткі, каб даць магчымасьць сваім навучэнцам узяць удзел у дэманстрацыі. Сотні людзей, на знак пратэсту, начавалі сёньня пад голым небам на цэнтральным пляцы сталіцы. Акцыі пратэсту пачаліся на пачатку году, калі ўрад пастанавіў увесьці ў школах вывучэньне расейскай гісторыі і абвесьціць роўнасьць паміж малдаўскай і расейскай мовамі. Апазыцыя, якая арганізавала акцыі пратэсту абвінавачвае ўрад у цэнзуры, прарушэньні правоў чалавека і спробе вярнуць Малдову ў сфэру расейскага ўплыву.
XS
SM
MD
LG