Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:42 ]  Эўрапэйскі Зьвяз і Расея перасьцераглі Ізраіль ад памылкі ў барацьбе з тэрарызмам


МАДРЫД. Сёньня Эўрапэйскі Зьвяз і Расея перасьцераглі Ізраіль ад памылкі ў барацьбе з тэрарызмам, якая можа выявіцца ў зьнішчэньні палестынскага лідара Ясіра Арафата. Пасьля сустрэчы ў Мадрыдзе міністры замежных справаў Расеі і Гішапаніі, заклікалі Ізраіль выканаць апошнюю рэзалюцыю ААН, якая патрабуе спыненьня вагню і вываду ізраільскага войска з палестынскіх тэрыторыяў. Гішпанскі міністар паведаміў пра пляны сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу для перагляду сытуацыі на Блізкім Усходзе. Эўразьвяз заклікаў Ізраіль дазволіць замежным дыпляматам сустрэцца з Арафатам. Сёньня ж Ізраіль не дазволіў замежным дыпляматам наведаць эўрапэйскіх грамадзянаў, якія жывуць на Заходнім Беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG