Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:37 ]  Кіраўнік Палестынскае аўтаноміі не пакіне палестынскіх тэрыторыяў і ня пойдзе на выгнаньне


ЕРУСАЛІМ. “Кіраўнік Палестынскае аўтаноміі не пакіне палестынскіх тэрыторыяў і ня пойдзе на выгнаньне,” – сказаў сябра палестынскага габінэту Саеб Эракат. Гэткім чынам Эракат пракамэнтаваў словы ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона, які сказаў, што дазволіць выехаць Арафату з Рамалы, аднак не дазволіць яму туды вярнуцца. Шарон паведаміў, што на запыты лідараў іншых краінаў, якія занепакоеныя лёсам Арафата, ён адказаў, што тыя могуць прыслаць гэлікоптар і забраць лідара палестынцаў з Рамалы. Тым часам палестынскі бок паведамляе пра тое, што ў царкве быў забіты каталіцкі сьвятар і параненыя шэсьць манашак, пасьля таго як ізраільскія сілы занялі Бэтліем. Занятае таксама места Тулькарм, а Рамала знаходзіцца пад сталым абстрэлам ізраільскіх танкаў і баявых гэлікоптараў.
XS
SM
MD
LG