Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:14 ]  Барацьба палестынцаў супраць Ізраілю -- неэрарызам лічаць сябры Арганізацыі Іслямская канфэрэнцыя


КУАЛА-ЛУМПУР (Малайзія). Прадстаўнікі 57 краінаў-сяброў Арганізацыі Іслямская канфэрэнцыя, якія праводзяць сустрэчу ў Малайзіі, заявілі, што барацьба палестынцаў супраць Ізраілю ня ёсьць формай тэрарызму. Удзельнікі сустрэчы прынялі праект заключнай дэклярацыі ў якім падкрэсьліваецца права палестынскага народу на стварэньне незалежнай дзяржавы. Арганізацыя Іслямская канфэрэнцыя заклікала краіны ААН да арганізаванага супраціву якім заўгодна праявам тэрарызму. Пры гэтым дакумэнт не вызначае паняцьця “тэрарызам”. Удзельнікі сустрэчы падкрэсьлілі, што барацьба зь міжнародным тэрарызмам ня можа быць падставамі для “нейкіх аднабаковых дзеяньняў супраць якой заўгодна іслямскай краіны”.
XS
SM
MD
LG