Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:45 ]  Сэрбскі прэм'ер-міністар абяцае поўнае супрацоўніцтва з гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД. Сёньня прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джындзіч заявіў, што асобы, якіх падазраюць у ваенных злачынствах, будуць арыштаваныя і неадкладна перададзеныя Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл вітаў гэтую заяву, але падкрэсьліў, што чакае больш актыўнага супрацоўніцтва Бялграду зь міжнародным правасудзьдзем. Паводле Паўэла, пастанова пра ўзнаўленьне фінансавай дапамогі Югаславіі яшчэ не прынятая. Учора ЗША замарозілі датацыю Югаславіі ў памерах 40-ка мільёнаў даляраў, таму што бялградзкія ўлады не пачалі супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам ва ўсталяваны тэрмін.
XS
SM
MD
LG