Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:42 ]  Асоба падобная на бліжэйшага намесьніка бін Ладэна арыштаваная і перададзеная ЗША


КАБУЛ. Сёньня пакістанскі лідар Пэрвэз Мушараф заявіў, што пакістанскія спэцслужбы арыштавалі і перадалі Злучаным Штатам чалавека, падобнага да Абу-Зубайды – аднаго з найбліжэйшых намесьнікаў Усамы бін Ладэна. Пры гэтым ён адзначыў, што поўнай упэўненасьці адносна асобы затрыманага няма. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд адмовіўся падцьвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю пра тое, што Пакістан перадаў Абу-Зубайду Злучаным Штатам. Тым часам неназваныя афіцыйныя асобы паведамілі, што меркаваны Абу-Зубайда быў сярод 29 затрыманых асобаў, падазроных на сувязі з Аль-Кайдай.
XS
SM
MD
LG