Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:40 ]  Міжнародныя тэрарысты хаваюцца на тэрыторыі Босьніі


САРАЕВА Кіраўнік войска НАТА ў Босьніі, гэнэрал Злучаных Штатаў Джон Сільвэстар заявіў, што на тэрыторыі краіны хаваюцца міжнародныя тэрарысты, зьвязаныя з Усамам бін Ладэнам і Аль-Кайдай. Сёньня, у часе сусрэчы з прэм’ер-міністрам Босьніі Драганам Мікярэвічам Сільвэстар адзначыў, што пляны тэрарыстаў да гэтага часу невядомыя. Яны могуць арганізаваць тэракты ў Босьніі, альбо проста ўжываць тэрыторыю краіны як часовы прытулак. Сільвэстар падкрэсьліў, што басьнійскія ўлады і кіраўніцтва вайсковым кантынгэнтам НАТА ўважліва адсочваюць сытуацыю.
XS
SM
MD
LG