Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:19 ]  Перамовы з адым зь лідараў казахстанскай апазыцыі, які хаваецца ў пасольстве Францыі -- працягваюцца


АЛМА-АТЫ. Сёньня прадстаўнікі ўладаў Казахстану і францускія дыпляматы працягвалі перамовы з адным зь лідараў казахстанскай апазыцыі, які знайшоў часовы прытулак у пасольстве Францыі ў Алма-Аце. Галымжан Жакіянаў – адзін з заснавальнікаў партыі “Дэмакратычны выбар Казахстану” і былы губэрнатар Паўладарскай вобласьці абвінавачваецца ў службовых злачынствах. Сам Жакіянаў кажа, што справа супраць яго сфабрыкаваная ўладамі паводле палітычных матываў. Францускія дыпляматы папрасілі Жакіянава пакінуць тэрыторыю пасольства, на якой ён знаходзіцца ад пятніцы, аднак адмовіліся перадаваць яго казахстанскім спэцслужбам.
XS
SM
MD
LG