Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:36 ]  Чарговы тэрарыстычны акт у цэнтры Ерусаліма


ЕРУСАЛІМ Сёньня адбыўся чарговы тэрарыстычны акт у цэнтры Ерусаліма. У выніку выбуху палестынца-самагубцы тры чалавекі параненыя, адзін зь іх, паліцыянт, знаходзіцца ў крытычным стане. Тым часам ізраільскія войскі пашыраюць маштабы ваеннай апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях. Сёньня яны занялі паселішчы Бітлеэм, Тулькарэм і Бэй-Джала. Адзін ізраільскі жаўнер быў забіты палестынскім снайпэрам у Ерусаліме, палестынскія крыніцы паведамляюць пра тры загіблых палестынца падчас сутыкненьняў у Рамале. Палестынскі лідар Ясір Арафат застаецца заблякаваным ў сваёй, аточанай ізраільскім войскам штаб-кватэры ў Рамале. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня зноў заклікаў Ясіра Арафата асудзіць апошнюю хвалю самагубчых тэрактаў палестынцаў супраць Ізраілю. Буш сказаў, што ня можа быць міру паміж Ізраільцамі і палестынцамі, пакуль існуе тэрор. Выступаючы ў Белым Доме, Буш таксама заклікаў Ізраільскага прэм’ера Арыеля Шарона не зачыняць магчымасьці для мірнага разьвязаньня канфлікту
XS
SM
MD
LG