Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  Ці ўвядзе Рада Бясьпекі ААН на Блізкі Ўсход міратворчыя сілы


НЬЮ-ЁРК Гэнеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Раду Бясьпекі зрабіць неадкладныя захады для ажыцьцяўленьня рэзалюцыі, якая заклікае да спыненьня агню на Блізкім Усходзе і вываду ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў. Анан лічыць, што прынятая ў суботу рэзалюцыя ёсьць найлепшым магчымым інструмэнтам для спыненьня далейшага распаўсюджваньня кровапраліцьця паміж палестынцамі і ізраільцамі. Анан заявіў, што далейшая прысутнасьць ізраільскіх войскаў каля штаб-кватэры Арафата можа выклікаць толькі пагаршэньне сытуацыя і новыя ахвяры сярод нявінных людзей. Пакуль аднак не зразумела, як Рада Бясьпекі ААН можа ўвесьці ў жыцьцё сваю рэзалюцыю. У Радзе ідуць дыскусыі наконт магчымага ўвядзеньня незалежных назіральных міратворчых сілаў у зону канфлікту. Аднак Ізраіль заўсёды выступаў супраць гэтай прапановы
XS
SM
MD
LG