Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  Югаслаўскі ўрад будзе супрацоўнічаць з гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД Міністр замежных справаў Югаславіі Горан Свіланавіч паведаміў, што югаслаўскі ўрад вырашыў супрацоўнічаць у поўнай ступені з міжнародным гаагскім трыбуналам, уключаючы выдачу асобаў, падазраваных ва ўчыненьні ваенных злачынстваў. Свіланавіч паведаміў, што гэтае рашэньне было прынятае адзінагалосна падчас надзвычайнага паседжаньня ўраду. Пастанова югаслаўскага ўраду была прынятая пасьля таго, як сёньня ЗША аб'явілі аб замарожваньні выдзяленьня Югаславіі фінансавай дапамогі памерам 40 мільёнаў даляраў. Разам з тым паведамляецца, што Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл пакуль ня прыняў рашэньня аб выдзяленьні ці невыдзяленьні Югаславіі гэтай дапамогі
XS
SM
MD
LG