Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:17 ]  Расейцы ў амэрыканскім палоне


МАСКВА Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў паведаміў, што на амэрыканскай базе ў Гуантанама, дзе ўтрымліваюцца палонныя талібы і баявікі Аль-Каеда, знаходзяцца тры расейскія грамадзяніна. Іваноў заявіў пра гэта ў Сочы пасьля сустрэчы з Прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Іваноў распавёў Пуціну пра вынікі паездкі на амэрыканскую базу дэлегацыі экспэртаў расейскага міністэрства абароны, якія павінны былі пацьвердзіць расейскае грамадзянства некаторых палонных. Іваноў сказаў, што палонныя расейцы былі захопленыя са зброяй у рукох. Цяпер Гэнеральная пракуратура краіны павінна вырашыць, ці ўзбуджаць супраць іх крымінальную справу
XS
SM
MD
LG