Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:38 ]  Палестынскія ваяўнікі забілі 11 палестынцаў падазроных на сувязі з ізраільскай службай бясьпекі


ТУЛЬКАРМ (Палестынская аўтаномія). Паводле прадстаўнікоў палестынскай службы бясьпекі ў месьце Тулькарм двое палестынскіх ваяўнікоў у масках застрэлілі 8 палестынцаў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з ізраільскімі сіламі бясьпекі. Яшчэ трое падазраваных палестынцаў былі забітыя ў местах Калькілія і Бэтліем, што на Заходнім Беразе Ярдану. Тым часам Ізраіль працягвае разьвіваць наступ на Заходнім Беразе і трымаць у блякадзе палестынскага лідара Ясіра Арафата. Паводле ізраільскага боку, вайскоўцы арыштавалі 500 палестынцаў, каб узяць пад кантроль тое, што яны называюць палестынскім тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG