Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:36 ]  У Афганістане няма інфраструктуры здольнай разьмяркоўваць фінансавую дапамогу


КАБУЛ. Міжнародная дапамога Афганістану затрымліваецца праз тое, што ў краіне няма інфраструктуры, здольнай разьмяркоўваць гэтыя грошы паводле прызначэньня. Пра гэта заявілі сэнатары са Злучаных Штатаў, якія цяпер візытуюць у Кабуле. Паводле сэнатара Робэрта Тарычэлі, Афганістан на сёньня проста ня ў стане эфэктыўна ўжываць мільёны абяцаных яму даляраў. У краіне няма ні мастоў, ні дарог, ні электрастанцыяў.
XS
SM
MD
LG