Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:15 ]  У Чачні загінулі 10 незалежнікаў і 9 расейскіх вайскоўцаў


ВЛАДЗІКАЎКАЗ. Паводле расейскага рэгіянальнага вайсковага штабу на Паўночным Каўказе, у апошнія 24 гадзіны ягоныя аддзелы правялі шэсьць апэрацыяў у Чачні, у часе якіх 10 незалежнікаў былі зьнішчаныя і 139 падазроных на сувязі зь незалежнікамі арыштаваныя. Неназваны прадстаўнік прамаскоўскай адміністрацыі Чачні сказаў, што расейскі спэцназ знайшоў вялікі склад зброі ў суседняй Інгушэціі. Паведамляецца таксама, што расейскія страты ў гэтым самым часе склалі 9 чалавек забітымі і 23 параненымі. Расейскі бок гэтых паведамленьняў не пацявярджае.
XS
SM
MD
LG