Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:14 ]  Міністар юстыцыі Сэрбіі заклікаў прэзыдэнта Югаславіі да супрацоўніцтва з трыбуналам ААН


БЯЛГРАД. Міністар юстыцыі Сэрбіі Владан Баціч заклікаў прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцу прыняць канчатковую пастанову ў справе выдачы Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе асобаў, якіх падазраюць у ваенных злачынствах. Каштуніца выступіў супраць супрацоўніцтва з гаагскім трыбуналам, паколькі, на ягоную думку, судзьдзі трыбуналу неаб’ектыўна ставяцца да сэрбаў. У выпадку адмовы ад поўнага супрацоўніцтва з міжнародным трыбуналам Бялград можа застацца без фінансавай дапамогі ЗША на суму 40 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG