Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:11 ]  Кыргыстан прыйме міратворцаў з Польшчы, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Паўдзённай Карэі


БІШКЕК. Сёньня ніжняя палата парляманту Кыргыстану ўхваліла пагадненьне пра дыслякацыю на тэрыторыі рэспублікі вайсковых кантынгэнтаў з Польшчы, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Паўдзённай Карэі. Паводле міністра замежных справаў краіны Муратбэка Іманаліева, пастанова прадыктаваная нацыянальнымі інтарэсамі краіны і бясьпецы не пагражае. Вайскоўцы чатырох краінаў возьмуць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Яны далучацца да войска міжнароднай кааліцыі, базаванага ў міжнародным аэрапорце Кыргыстану Манас.
XS
SM
MD
LG