Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:50 ]  Ясір Арафат застаецца заблякаваным ў сваёй штаб-кватэры


БЭТЛІЕМ. Палестынскі лідар Ясір Арафат застаецца заблякаваным ў сваёй, аточанай ізраільскім, войскам штаб-кватэры ў месьце Рамалах. Паводле палестынскага міністра інфармацыі Абэда Рабо высланьнікам ад ААН, Злучаных Штатаў, Эўразьвязу і Расеі не было дазволена сустрэцца з Арафатам, які чацьверты дзень ня можа выйсьці са свайго офісу. Гэтай ноччу Ізраіль пазгарнуў ваенную апэрацыю на палестынскіх тэрыторыях. Ув адказ на два самагубчыя палестынскія бамбаваньні, у часе якіх загінулі 15 асобаў, ізраільскія танкі ўвайшлі ў Бэтліем і Калькілію.
XS
SM
MD
LG