Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:48 ]  Парляманцкія выбары ва Ўкраіне -- падлічана 60% галасоў


КІЕЎ. Ва Ўкраіне падлічана 60% галасоў, пададзеных у часе ўчорашніх парляманцкіх выбараў. Лідарства трымае блёк былога прэм’ер-міністра Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна” (больш 21 з паловай адсоткі) на другім месцы камуністы – крыху больш 20% і на трэйцім блёк прэзыдэнта Леаніда Кучмы “За адзіную Ўкраіну”, які на цяпер мае 13.5 % галасоў. У аднамандатных акругах перамаглі 94 самавылучэнцы, 70 прадстаўнікоў блёку Кучмы і 34 – Юшчанкі. Дэмакратычнасьць нядзельных выбараў ва Ўкраіне скрытыкавала Рада Эўропы.
XS
SM
MD
LG