Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:46 ]  Вайскоўцы афганскага ўрадавага войска маглі зьдзейсьніць шэраг злачынстваў у Кабуле


КАБУЛ. Міжнародныя міратворцы ў Афганістане лічаць, што вайскоўцы афганскага ўрадавага войска маглі зьдзейсьніць шэраг злачынстваў у Кабуле і ягоных ваколіцах. Паводле прадстаўніка міратворчага кантынгэнту Тоні Маршала, сьледства мае інфармацыю пра тое, што апошнімі днямі афганскія вайскоўцы зьдзейсьнілі некалькі абрабаваньняў у Кабуле. Маршал падкрэсьліў, што афганскія жаўнеры почасту не атрымліваюць грошай і прадуктаў харчаваньня. Правапарадак у афганскай сталіцы падтрымліваюць 4 500 вайскоўцаў міжнароднага міратворчага кантынгэнту пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG